Вітаю ўсіх на форуме часопіса перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет”. Перш чым зарэгістравацца і што-кольвек тут напісаць, падумайце, ці трэба вам гэта. Вам гэта адназначна трэба, калі вы цікавіцеся мастацкім перакладам, а асабліва мастацкім перакладам на беларускую мову. Ва ўсіх астатніх выпадках вырашаць вам.
Актывацыю на форуме праводзіць адміністратар, які пастараецца зрабіць гэта як найхутчэй пасля вашае рэгістрацыі.
Для незарэгістраваных карыстальнікаў даступныя далёка не ўсе магчымасці форуму. Некаторыя форумы госці могуць чытаць, але адказваць на паведамленні альбо размяшчаць свае яны не могуць ні ў адной тэме (гэта не прыхамаць адміністратара, так уладкаваны форум). Некаторыя форумы госці не могуць нават чытаць, таму раю вам усё ж зарэгістравацца. Рэгістрацыя зойме ў вас дзве хвіліны і адкрые шырэйшы доступ да форумаў.
Правілы паводзінаў на форуме памежна простыя: паводзіцца прыстойна і не спрачацца з мадэратарам. За флуд, флэйм і тролінг перадугледжаны бан, за спрэчку з мадэратарам – дэзактывацыя на тэрмін, які вызначаецца тым самым мадэратарам. Пра ўсё астатняе можна зрабіць высновы, кіруючыся меркаваннямі здаровага сэнсу.
Некалькі словаў пра асноўныя раздзелы форуму.
Па старонках “Прайдзісвета”. Гэты раздзел створаны для абмеркавання матэрыялаў, размешчаных на сайце
http://prajdzisvet.org/. Структураваны форум па асобных раздзелах, дзе ахвотныя могуць стварыць тэму пра тое, што здаецца вартым абмеркавання. Нагадваю, такая функцыя даступная толькі зарэгістраваным карыстальнікам, між тым як чытаць гэты форум, у адрозненне ад астатніх, могуць усе наведнікі.
Астатнія раздзелы могуць чытаць толькі тыя, хто страціў статус госця

.
У радзеле
“Майстэрня” мы абмяркоўваем тэарэтычныя пытанні, дзелімся ведамі, размаўляем пра свае і чужыя пераклады, вывешваем новыя і ўвогуле ўсяляк прафесіяналізуемся. Ахвотныя могуць стварыць свой уласны топік ці гасцёўню (у апошняй можна проста пагаварыць пра што цікава).
NB. Вялікая просьба вывешваць пераклад разам з арыгіналам. Гэта палегчыць працу адміністратара і дазволіць абмеркаваць ваш тэкст менавіта як пераклад, што пры іншых умовах, самі разумееце, немагчыма

.
Інфармацыя пра конкурсы ў хуткім часе з’явіцца ў адпаведным раздзеле.
Калі што-небудзь не працуе ці не атрымліваецца, ёсць пытанні, ідэі ці пажаданні, пішыце альбо ў тэму
“Пажаданні па ўладкаванні форуму і сайту” (
topic-t28.html), калі вы ўжо зарэгістраваныя, альбо на мэйл адміністратару
prajdzisvetus@gmail.com, калі нешта не так з рэгістрацыяй.
Ну і dum spiro, traduco ©
