"Падение в небеса" - так называецца фільм, зняты па матывах творчасці Хармса расейскай рэжысёркай-пачаткоўцам у 2007 г. Хачу трошкі падзяліцца ўражаннямі, можа быць, будзе цікава тым, каго вабіць творчасць вышэй памянёнага аўтара, тым больш што гэта па тэме нашага другога нумара
зразумела, філем зусім непапсовы (магчыма, некаму патрэбны спецыяльны настрой, каб такое глядзець), чорна-белы, з кадрамі дакументальнай хронікі і амаль адсутным сюжэтам, хаця дзевяць частак яднаюцца постаццю маладога электраманцёра. шмат прыгожых карцінак, шмат абсурду і недагаворанасці. кадр з голым Хармсам прэкрасен

прысутнічаюць бабулькі, што вывальваюцца з вакна. вельмі западае ў мозг песенька на верш:
Дни летят, как ласточки,
А мы летим, как палочки.
Часы стучат на полочке,
А я сижу в ермолочке.
А дни летят, как рюмочки,
А мы летим, как ласточки.
Сверкают в небе лампочки,
А мы летим, как звездочки.
(яе можна паслухаць тут:
http://remakegroup.com/listen.htm - трэцяя зверху, пад назвай "Десятніков. А я...")
І навогул, застаецца жаданне перагледзець кіно яшчэ раз. бянтэжыць толькі мульцяшная ўстаўка напрыканцы фільма. а так, калі казаць па-студэнцку, то зачот
